![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000001251.jpg)
Тытунёвая фабрыка на мяжы спынення?
Як паведаміў ўчора сайт БДГ, за першыя два месяцы гэтага года фабрыка прадала на 25% цыгарэт менш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.
На складах утварыліся велізарныя запасы прадукцыі.
Змяншэнне продажаў на фабрыцы звязваюць з падвышэннем коштаў на цыгарэты, а таксама кепскай працай прадпрыемстваў-пасярэднікаў.
На прадпрыемстве сёння працуе каля тысячы чалавек. Прыпыненне вытворчасці будзе азначаць для іх страты ў заробнай плаце.
Фота: tabak.by