Праблему камунальных адходаў у Мастах будуць вырашаць за кошт Еўрасаюза
Прыродаахоўны праект у Мастах будзе часткай вялікага праекта “Садзейнічанне развіццю ўсеахопнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі”.
На яго рэалізацыю ПРААН выдзяляе больш за 5 мільёнаў еўра.
Трохгадовы праект распачнецца ў 2012 годзе.
У яго межах плануецца прававое збліжэнне Беларусі і ЕС у пытанняхаховы прыроды, рэалізаваць некалькі пілотных прыродаахоўных міні-праектаў, распрацаваць комплекс мерапрыемстваў для заказніка “Ельня”.
Адным з кампанентаў праекта будзе шэраг мерапрыемстваў па інфармаванні грамадскасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.
Гродзеншчына ўсё больш актыўна пачынае карыстацца магчымасцямі еўрапейскага фінансавання.
Днямі стала вядома, што еўрапейскім грантам разлічвае скарыстацца і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, які супольна з Падляшскім музеем (Беласток) рыхтуе праект “Беласток-Гродна – сучасныя музеі”.
Гродзенскі музей плануе падрыхтаваць у межах праекта дакументацыю на рэканструкцыю ўсяго замкавага комплексу і дзвюх замкавых вежаў.