З 1 верасня часова змяняецца расклад польскай чыгункі
Праблемай для гарадзенцаў можа быць адмена апошняга цягніка з Сакулкі. Калі сёння можна выехаць з Беластока ў 19.50, у 20.32 перасесці ў Сакулцы і быць у Гродне ў 23.35, то ад заўтрашняга дня трэба будзе выязджаць ужо ў 16.47 і чакаць у Кузніцы больш за чатыры гадзіны. У Гродна цягнік прыедзе ў 23.55.
Агулам, час падарожжа даўжынёй 70 кіламетраў падоўжыцца з трох да шасці гадзін.
Расклад цягнікоў з Гродна ў Кузніцу і Беласток не зменіцца. Але прэс-служба фірмы PKP Przewozy Regionalne просіць спраўджваць актульныя расклады на кожны дзень – магчымыя дробныя часовыя змены.
Ніжэй падаем асноўныя змены ў раскладзе на трасе Беласток – Варшава
Цягнік interREGIO ”NAREW” Беласток – Варшава Заходняя, які выязджае з Беластока ў 8.22, у днях 1-7 верасня будзе адпраўляцца на 23 хвіліны пазней, то бок у 8.45, прыезд у Варшаву Заходнюю – 11.41.
Цягнік interREGIO ”ŻUBR” Беласток – Варшава Заходняя (ездзіць па пятніцах і нядзелях), якія выязджае з Беластока у 16.42, ад 2 верасня да 9 снежня будзе адпраўляцца на 67 хвілін раней, то бок у 15.35, прыезд у Варшаву Заходнюю у 18.16.
Цягнік interREGIO ”NAREW” Варшава Заходняя – Беласток, які ад’язджае у 11.43, у днях 10-11 і ад 14 верасня будзе выязджаць з Варшавы Заходняй на 8 хвілін раней, то бок у 11.34, з Варшавы Цэнтральнай – 11.45, прыезд у Беласток – 14.18.
З 1 да 7 верасня адпраўленне з Варшавы Заходняй у 11.55, прыезд у Беласток у 14.36. У днях 8, 9, 12 і 13 верасня – прыезд у 14.41.
Цягнік interREGIO ”BRANICKI” Варшава Заходняя – Беласток, які адпраўляецца у 16.55. з 1 верасня да 10 снежня будзе адпраўляцца на 40 хвілін пазней, то бок у 17.35, прыбыццё ў Беласток у 20.36. У днях 8-12 верасня цягнік паедзе па старым раскладзе (прыбыццё ў Беласток у 19.49).
Цягнік interREGIO ”ŻUBR” Варшава Заходняя – Беласток (пятніца, нядзеля), які адпраўляецца у 21.13, з 1 верасня да 10 снежня будзе адпраўляцца з Варшавы Заходняй на 9 хвілін раней, то бок у 21.04, прыбыццё ў Беласток у 23.44.