Фара Вітаўта і іншыя гродзенскія страты на фотавыставе

Здымкі для выставы ў галерэі “У майстра” гродзенскі гісторык падрыхтаваў з уласнага архіву, кожнае фота будзе мець подпіс і суправаджальны тэкст:

 

Гэта будуць старыя фота, архіўныя чарцяжы, якія будуць дэманстраваць вынікі разбурэнняў гродзенскай архітэктуры царскімі ўладамі, кайзераўскімі, польскімі ўладамі і савецкім кіраўніцтвам да 1991 года. На выставе будзе і ўзарваная Фара Вітаўта, і знесеныя паводле генплану старыя будынкі на Савецкай і Ажэшка за савецкім часам.

 

Усяго на выставе будзе каля 15 стэндаў. Найперш выстава будзе цікавай навучэнцам, краязнаўцам, студэнтам, лічыць Ігар Трусаў:

 

У падручніках гісторыі знікнення аб’ектаў архітэктурнай спадчыны Гродна не знойдзеш. Хоць выстава не ахоплівае ўсіх архітэктурных стратаў Гродна, яе можна назваць своеасаблівым дапаможнікам па гэтым пытанні.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 верасня ў галерэі “У майстра” ў 17 гадзін.

 

Здымак з vgr.by