Справу гродзенскага праваабаронцы перадалі ў суд

– Паінфармавалі, каб я з’явіўся ў міліцыю, зразумела па якой справе, паколькі тады рабілі пікет у падтрымку Бяляцкага і раздавалі матэрыялы. Былі ператрусы ў хаце і на офісе, была канфіскаваная тэхніка. Я ведаў, па якой справе мяне выклікаюць, і прыкладна ведаў, што там будзе, прыйшоўшы я даведаўся, што на мяне склалі пратакол па артыкулу 22. 9 ч.2 незаконны выраб і распаўсюд літаратуры. Пасля гэтага мне паказалі пратакол, я распісаўся, што азнаёміўся, мне сказалі, што справа перадаецца ў суд.

 

Віктар Сазонаў быў затрыманы каля 13-й гадзіны 23 жніўня ў цэнтры Парку Жылібера падчас акцыі праваабаронцаў па распаўсюдзе сярод жыхароў Гродна адмысловых бюлетэняў у падтрымку арыштаванага Алеся Бяляцкага. У той жа дзень былі праведзены ператрусы па месцы працы і жыхарства Віктара Сазонава, на офісе канфіскаваныя два кампутары і шмат інфармацыйных матэрыялаў.