Адзін загінуў, чацьвёра параненыя
Як паведамляе БелТА, аварыя здарылася сёння ў 0.35 на шашы Астрыно-Шчучын-Ваўкавыск у Мастоўскім раёне.
Хлопец 1995 года нараджэння ў паездку ўзяў пасажыраў, аднак не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.
У аварыі загінуў 18-гадовы брат “кіроўцы”, яшчэ чацьвёра пасажыраў параненыя.
Учора ў Гродне адзначалі Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах вобласці ( за апошнія 5 гадоў ахвярамі ДТЗ на Гродзеншчыне сталі 52 дзіцяці).
А сёння непаўналетні сам стаў вінаватым у аварыі са смяротным зыходам.
Фота з сайта http://zelenogorsk24.ru