Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным конкурсе

|

Учора гродзенскія дзеці ў суправаджэнні педагогаў атрымалі ўзнагароды на ўрачыстай цырымоніі ў польскім горадзе Катавіцы.

Ягор разам з 14-гадовай Мілдай Радзіванайтэ (Каўнас), пераможцай у старэйшай катэгорыі экалагічнага конкурса, пасадзілі ў лясным парку мясцовага лясніцтва “адукацыйнае” дрэва.

Конкурсныя працы Ягора і Ганны ад учора дэманструюцца ў Катавіцкім лясніцтве.

У міжнародным экалагічным конкурсе ўдзельнічалі 135 прац. Сярод пераможцаў –польскія, беларускія і літоўскія школьнікі.

Уганараванне прызёраў конкурса, ініцыяванага мэрыяй Катавіц, Катавіцкім лясніцтвам і Міжнародным аб’яднаннем адукацыйных гарадоў, адбылося ў межах міжнароднай канферэнцыі “Чалавек-Адукацыя-Мастацтва-Кантакт. Практыка і перспектывы на будучыню”.