![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000001291.jpg)
Другая спроба Пятра Гарадзенскага
Падчас канцэртнай праграмы “For all” з удзелам гродзенскага гурта “Stop Time” музыка прадставіць уласныя джазавыя кампазіцыя, песні ў стылі bossa nova, рокавыя творы.
Апошні канцэрт Пятра Гарадзенскага ў родным горадзе адбыўся больш года таму. Яшчэ ў жніўні мінулага году выканаўца планаваў вялікі канцэрт у Гродна, але яго спачатку перанеслі, а потым увогуле адмянілі.
Пётра Гарадзенскі – паэт, кампазітар і выканаўца. Пачынаў як класічны піяніст, потым пачаў пісаць і выконваць уласныя творы. Спявае па-беларуску і па-ангельску.
Здымак паводле lastfm.ru/music