Прэзентацыя выданняў твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка ў Гродне

|

Вінцук Адважны (сапраўднае імя Язэп Германовіч) – святар, які працаваў у заходнім і ўсходнім абрадах, манах-марыянін, нарадзіўся ў 1890 годзе ў Гальшанах, памёр на эміграцыі ў Лондане ў 1978 годзе.

Сябра Таварыства беларускай школы, арганізатар адной з беларускіх школ, адзін з пачынальнікаў беларускага духоўнага адраджэння.

З 1932 года працаваў на місіі ў Харбіне, вярнуўшыся ў Вільню, кіраваў беларускім марыянскім домам студэнтаў.

Разам з студэнтамі быў дэпартаваны ў Цэнтральную Польшчу, зноў выехаў у Харбін, адкуль у 1948 годзе выдадзены кітайскімі ўладамі савецкім органам бяспекі.

 

Святар ( на здымку) атрымаў 25 гадоў лагероў, але быў вызвалены пасля смерці Сталіна.

Выехаў на эміграцыю, канчаткова спыніўшыся ў Лондане, дзе і памёр.

Фота з http://www.flickr.com

 

У выданне з 600 старонак ўвайшлі вершы, байкі,  творы, якія публікуюцца ўпершыню, і легендарныя ўспаміны “Кітай-Сібір-Масква”.

 

Пра гэты твор айца Язэпа Германовіча ўкладальніца выдання яго выбраных твораў кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч распавяла ў інтэрвью Міхасю Скобле для Радыё Свабода:

–  Гэта праўдзівае, з першых вуснаў, апавяданне пра пакуты людзей у сталінскіх лагерах.

Як ім удавалася выжываць у тых умовах — усё гэта апісана глыбока, эмацыйна, вельмі багатай мовай.

«Кітай — Сібір — Масква» — бэстселер беларускай літаратуры ў мемуарным жанры.

Гэтыя мемуары можна перачытваць, вучыцца па гэтай кнізе таму, як можа выстаяць чалавек у неспрыяльных, жорсткіх умовах, калі, здаецца, нічога чалавечага яму ўжо і не наканавана.

А ён стараецца захоўваць у сабе чалавека, дапамагаць іншым ды яшчэ праводзіць у лагеры літургію.


У кнігу выбраных твораў Казіміра Сваяка, укладальніцай якой стала таксама Ірына Багдановіч, увайшлі зборнік вершаў «Мая ліра», філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», п’еса «Янка Канцавы», драматычная паэма «Купалле», вершы і публіцыстыка.

align=”left” alt=”Image 16333″ > Казімір Сваяк — паэтычны псеўданім каталіцкага святара і публіцыста Канстанціна Стаповіча, якога лічаць адным з пачынальнікаў духоўна-ірацыянальнай плыні ў заходне-беларускай паэзіі пачатку XX ст.

Ён быў найбольш вядомы як папулярызатар беларускай мовы, якую імкнуўся ўводзіць у літургічнае жыццё касцёла і адукацыю, за што цярпеў пераследы.

 

 

Адзіная прэзентацыя збораў твораў беларусіх паэтаў-святароў у Гродне адбудзецца ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы.

Гасцямі імпрэзы будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч, нашчадак роднай сястры Казіміра Сваяка  кс.Юрый Йодзвік.

 

Атрымаць выданне твораў Вінцука Адважнага можна будзе толькі па папярэдняй замове.

Пачатак прэзентацыі ў 11.30