Завяршаецца працэс аб’яднання “Гродна Азота” і “Гродна Хімвалакно”

|

Такім чынам ААТ “Гродна Азот” рэарганізуецца праз далучэнне ААТ “Гродна Хімвалакно”. Працэс завершыцца цягам 2-3 месяцаў.

Нядаўна прызначаны новы генеральны дырэктар ААТ “Гродна Азот” Канстанцін Маянаў займаецца дзяржаўнай рэгістрацыяй зменаў і дадаткаў у статут і рэгістрацыяй дадатковага выпуска акцый прадпрыемства.

Ініцыятарам рэарганізацыі дзеля павышэння эфектыўнасці працы гродзенскіх прадпрыемстваў выступіў канцэрн “Белнафтахім”.

За кошт аб’яднання ў межах аднаго прадпрыемства вытворчасці поліаміда-6 і прадуктаў яго перапрацоўкі павінны мінімалізавацца выдаткі.

Да таго ж мяркуецца, што аб’яднанае прадпрыемства будзе больш прывабным для патэнцыйных інвестараў.

 

“Гродна Азот” спецыялізуецца на вытворчасці ўгнаенняў і аміяку, на экспарт ідзе каля 40% прадукцыі. “Гродна Хімвалакно” вырабляе хімічныя валокны.

У жніўні ўлады ЗША ўвялі супраць абодвух прадпрыемстваў эканамічныя санкцыі.

 

Паводле http://www.belta.by