Кніга жыве і будзе жыць

 

Аддзел краязнаўстваў прапанаваў з гэтай нагоды выставу ” З калекцыі рэдкіх выданняў”.

 

Ва ўніверсальнай чытальнай зале быў адкрыты паказ “Рарытэтныя выданні”.

 

Амаль што ва усіх аддзелах бібліятэкі адбываліся розныя мерапрыемствы. Журналістаў, якія сабраліся на прэс-канферэнцыю ў Новым замку, вельмі цікавіла, што ж будзе далей з кнігай, калі ў нашым жыцці, здаецца, на першым месцы кампутары і інтэрнэт.

 

Але людзі кнігі не хвалююцца за лёс друкаваных выданняў. На сённяшні дзень чытач не мае магчымасці знайсці любую кнігу ў інтэрнэце, таму што ва ўсім свете толькі 5% усяго бібліятэчнага фонда алічбована.

 

Выданні, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі, мае магчымасць алічбоўваваць толькі Нацыянальная бібліятэка.

 

На думку арганізатараў імпрэзы, бібліятэкі не зыходзяць у нябыт, а толькі умацоўваюць свае пазіцыі ў жыцці чалавека.

 

Кожны год бібліятэка ладзіць прыкладна 250 мерапрыемстваў. Пры ёй працуюць пяць літаратурных аб’яднанняў.

 

Штогод абласная бібліятэка атрымлівае 16 тыс. новых выданняў. Вялікую дапамогу ў фарміраванні кніжных фондаў аказваюць чытачы.

 

У мінулым годзе бібліятэка атрымала 1,7 тысяч кніг.

 

Гарадзенская абласная бібліятэка забяспечана сучаснай тэхнікай. Тут ёсць публічны цэнтр прававой інфармацыі, у якім працуе грамадская прыемная, наведвальнікі якой могуць бясплатна атрымаць кансультацыю.

 

Існуюць курсы па вывучэнню замежных моваў.

 

Работнікі бібліятэкі лічаць, што яна адпавядае ўсім сучасным стандартам.

 

Не замоўчваліся, аднак, і праблемы. Так, ёсць праблемы з вясковымі бібліятэкамі, многія з якіх і блізка не дацягваюць да ўзроўню гарадзенскіх.

 

Вёскі, якія не маюць непадалёку бібліятэк, абслуговае бібліёбус – гэта бібліятэка на колах.

 

На адзін бібліёбус прыходзіцца каля 30 вёсак.

 

Ваўкавыскі ды Шчучынскі раён увогуле ня маюць такой паслугі.

 

Штодзённа абласную бібліятэку наведваюць каля 900 гарадзенцаў. Гэта лічба за апошні час крыху ўзрасла.

 

Пяць год таму было прыблізна 820 наведванняў у дзень.

 

Сярод карыстальнікаў бібліятэкі: студэнты, бізнесмэны, пенсіянеры, школьнікі, чыноўнікі.

 

Самыя папулярныя аўтары ў гарадзенцаў Харукі Муракамі, Паўла Каэльё, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Януш Леон Вішнеўскі, Анна Гавальда.

 

Абласная бібліятэка адраджае традыцыі Элізы Ажэшкі.

 

Кожны год тут праводзяцца дабрачынныя акцыі для дзяцей-сірот. У тым ліку – навагоднія ялінкі ў доміку, дзе жыла пісьменніца.

 

17 верасня бібліятэка імя Я.Ф.Карскага будзе святкаваць свой 181-шы год нараджэння.

 

Фота аўтара