Пачобут у чаканні чарговага суду

Андрэй Пачобут кажа:

– Дастаткова доўга, як бачна, справа вісела ў паветры, таму што звычайна гэта разглядаецца на працягу месяца. Тут, па невядомых прычынах, прайшло ўжо колькі часу, таму я вельмі задаволены, што усё-ткі будзе гэты разгляд.

 

Перш за ўсё таму, што пасля прысуд будзе ўжо правамоцны. На сённяшні момант я знаходжуся пад падпіскай аб невыездзе.

 

Я – актывіст Саюза палякаў, як адзін з яго кіраўнікоў. Мне вельмі складана было тое, што я не мог удзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізаваліся па-за Гроднам. Пасля 20 верасня, незалежна ад таго, які будзе вынік, я змагу гэта рабіць.


Пятага ліпеня журналіст Анджэй Пачобут (на здымку) быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

 

Пачобута апраўдалі па частцы 1 артыкула 368 (абраза прэзідэнта Беларусі) і прызналі вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.

 

Радыё Рацыя

 

Фота Аляксея Шоты