У Гродна адбудзецца акустычны канцэрт Аляксандра Памідорава

| Без катэгорыі

Аляксандр Памідораў з’яўляецца стваральнікам музычнага праекта Pomidor/OFF, які аб’яднаў многіх вядомых беларускіх музыкаў.

 

Памідораў браў таксама ўдзел у такіх вядомых музычных праектах «Народны Альбом», «Сьвяты Вечар–2000» (Цуд на Каляды, Глёрыя), «Я нарадзіўся тут».

Музыка неаднаразова таксама ўдзельнічаў у такіх фестывалях, як “Басовішча”, “Рок-каранацыя” і інш.

>

Кошт квітка на канцэрт Памідорава – 15 тыс.