За тыдзень даляр у гродзенскіх абменніках патаннеў на 1300 рублёў

|

За апошнія суткі даляр у абменніках патаннеў у сярэднім на 500 рублёў.

Сёння ў Гродне найтанней валюту  купляе Дэльта Банк: даляр -7000, еўра -9500.

У Беларусбанку, Белінвестбанку  і  Альфа-Банку здаць долар можна за 7200, еўра ў Белінвестбанку і Беларусбанку бяруць па 9600, у Альфа-Банку – па 9800.

 

Найбольш выгодна сёння мяняць даляры ў абменніках Белаграпрамбанку і Нацбанку – па 7300. Вышэйшы тут і курс пакупкі еўра: 9990 і 10000 адпаведна.

 

Курсы продажу валюты ў абменніках застаюцца дастаткова высокімі.

Даляр ад  7950 у Белінвестбанку  да  8100 у Альфа-Банку  і  Белаграпрамбанку.

Еўра – ад 10800 у Белаграпрамбанку да  11500 у Дэльта Банку.

 

Пункты абмену Нацыянальнага банка, якія ў пачатку працы дадатковай сесіі ўвогуле не працавалі, цяперчтолькі набываюць валюту ў насельніцтва.

 

14 верасня, на першай дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр каштаваў 8600 беларускіх рублёў, учора – 8030, сёння – 8010.

Учора заклапочанасць занадта хуткім умацаваннем  рубля выказаў Аляксандр Лукашэнка.