Конкурс фотаздымкаў “Абдымі мяне!”

|

Дапамажыце зрабіць свет лепшым, пакажыце, што жыццё дзіцяці можа і павінна быць шчаслівым!

Магчыма, менавіта ваш здымак прымусіць кагосці задумацца і абняць сваё дзіця замест таго, каб ударыць альбо накрычаць на яго.

Журы будзе разглядаць лічбавыя і аналагавыя фотаздымкі без жанравых абмежаванняў.

На конкурс можна прадставіць асобны фотаздымак альбо цыкл.

Галоўнае, каб на іх былі вашы абдымкі.

 

У журы: фатограф і тэлеаператар Яўген Леўкавец, дызайнер Аляксей Кульбіцкі, дзіцячая пісьменніца Алена Масло, фатограф Антон Маталько.

 

Лепшыя фотаздымкі ўвойдуць у экспазіцыю фотавыставы, а чатыры пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

Патрабаванні да фотаздымкаў: памер ад 1000 pix па большым баку.

Аўтары прадстаўленых на конкурс работ павінны валодаць усімі правамі на свае фотаздымкі і быць згодныя на іх бясплатнае выкарыстанне на сайтах і ў друку.

 

Фотаздымкі дасылайце на адрас: [email protected].

Абавязкова ўказвайце імя, прозвішча аўтара і кантакты для сувязі.

Працы на конкурс прымаюцца да 7 кастрычніка.

 

Конкурс фотаздымкаў для мам і тат ладзіць грамадскае аб’яднанне “Next Stop – New Life” пры падтрымцы грамадскіх аб’яднанняў “Разуменне” і “Экадом” у межах праекта, прысвечанага тэме гвалту над дзецьмі.

Падрабязнасці – у фэйсбуку http://www.facebook.com/groups/obnimimenja/?notif_t=group_added_to_group