Футбалісты “Нёмана” прывезлі ачко з Салігорска
У пачатку другога тайма з поля быў выдалены абаронца гаспадароў Каламыц і гарадзенцы атрымалі колькасную перавагу.
Нягледзячы на некалькі добрых шансаў адкрыць лік, гульцы “Нёмана гэтага зрабіць не здолелі.
Тым не менш, нічыя ў Салігорску з’яўляецца добрым вынікам.
За сем тураў да канца чэмпіянату гарадзенцы па-ранейшаму займаюць перадапошняе месца.
Наступную сустрэчу “Нёман” згуляе 1 кастрычніка на сваім полі з наваполацкім “Нафтанам”.
25 верасня. “Шахцёр”, Салігорск – “Нёман” 0:0
Турнірная табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам (пасля назваў каманд ідуць адпаведна колькасць згуляных гульняў і набраных ў іх ачкоў):
| 1 | БАТЭ | 26 | 54 |
| 2 | Шахцёр | 26 | 43 |
| 3 | Гомель | 26 | 42 |
| 4 | Дынама-Мінск | 26 | 41 |
| 5 | Белшына | 26 | 35 |
| 6 | Дынама Брэст | 26 | 32 |
| 7 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 32 |
| 8 | Нафтан | 26 | 31 |
| 9 | Мінск | 26 | 29 |
| 10 | Віцебск | 26 | 28 |
| 11 | Нёман | 26 | 25 |
| 12 | Днепр | 26 | 21 |
На здымку: гульцы “Шахцёра” так і не змаглі забіць на сваім полі “Нёману”.
Фота goals.by
