У Лідзе адбудзецца свята самалётаў

|

З нагоды таго, што 116-я штурмавая авіябаза, якая базіруецца ў Лідзе, святкуе свой юбілей – 70 гадоў з дня заснавання, арганізатары авіяшоў плануюць правесці на лідскім аэрадроме паказальныя выступленні, у якіх возьмуць удзел самалёты Міг – 29, Су – 25, Л – 39 і верталеты Мі – 24.

 

Чакаецца, што для гасцей мерапрыемства таксама прадэманструюць свае ўменні і парашутысты, дэльтапланерысты, авіямадэлісты.

 

Як паведамляе сайт www.lifelida.com, мерапрыемства распачнецца ў 10.00 і скончыцца ў 15.00 гадзін.

 

Уваход на авіяшоў будзе вольны.