Выкладчыца Дзятлаўскай гімназіі стала педагогам года Беларусі
Інэса Зубрыцкая скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, мае спецыяльнасць філолага-лінгвіста, выкладчыка англійскай, французскай, беларускай мовы і літаратуры.
Настаўніца мае 10 гадоў педагагічнага стажу.
Яе інтэрактыўны дапаможнік да падручніка англійскай мовы (7 клас) атрымаў дыплом першай ступені на раённым конкурсе “Кампутар. Адукацыя. Інтэрнэт”, аўтарскі мультымедыйны дапаможнік “Медыятэка педагагічнага вопыту” адзначаны дыпломам конкурса “Лепшыя настаўнікі Расіі”.
У заключным этапе конкурса ўдзельнічаў 21 педагог (18 жанчын і 3 мужчыны).
Тры з іх – настаўнікі фізікі, тры – рускай мовы і літаратуры, па два – настаўнікі гісторыі, беларускай мовы, матэматыкі, пачатковай школы, адзін настаўнік геаграфіі.
Фота http://www.belta.by