“Гродна Хімвалакно” больш не існуе

|

Гэта дае магчымасць аптымізаваць затраты ў межах аднаго прадпрыемства.

Мяркуецца  таксама,  што аб’яднанае прадпрыемства будзе больш прывабным для патэнцыйных інвестараў.

 

Ініцыятарам рэарганізацыі “Гродна Азота” праз далучэнне хімічнага прадпрыемства стаў канцэрн “Белнафтахім”.

На агульным сходзе акцыянераў абодвух гродзенскіх прадпрыемстваў былі зацверджаныя адпаведныя  змены і дадаткі ў статут.

“Гродна Азот” спецыялізуецца на вытворчасці ўгнаенняў і аміяку, на экспарт ідзе каля 40% прадукцыі.

“Гродна Хімвалакно” вырабляў хімічныя валокны.

 

У жніўні ўлады ЗША ўвялі супраць абодвух прадпрыемстваў эканамічныя санкцыі.