Аня Лактыёнава: ад Вільні да Рыму

| Без катэгорыі

Квіткі на дарогу я замовіла за месяц на танных авіялініях “Ryanair”. Атрымалася недзе 140 еўра (з Вільні ў Барселону; з Мадрыда ў Рым; з Рыма ў Вільню).

З Барселоны ў Мадрыд ехала ноччу на бусе за 28 еўра.

 

Крыху пра жыллё


18 ліпеня я была ў Барселоне. Жыла ў цэнтры, у “пансіёне” за 15 еўра, але ўмовы там былі жудасныя: ні табе wi-fi, нават мыла не было – давялося набываць самой.

Адзіныя плюсы- у цэнтры горада і нумар на 2-х.

>

Браніравала ўсе хостэлы, у якіх спынялася ў час падарожжа, праз сайт http://www.hostelbookers.com

 

У прынцыпе, за 15 еўра рэальна знайсці лепшае жыллё, таму раю чытаць водгукі на сайце. На мой “пансіён” водгукаў не было – я рызыкавала і атрымала тое, што звычайна здараецца ў такіх выпадках…

 

У Мадрыдзе жыла ў 2-х розных хостэлах. У першым з іх жыла ў пакойчыку на 8 чалавек за 13 еўра. У другім пашанцавала больш – там быў за такія самыя грошы нумар на 2-х з тэрасай.

 

Калі вам патрэбны хаця б мінімальныя камфорт і спакой – замаўляйце пакой на 2-х, бо там таксама былі пакойчыкі-соты на 6-8 чалавек.

 

Хостэлы знаходзяцца ў цэнтры. Умовы там прыстойныя, добрыя прыбіральні-душы, у адным была кухня.

 

У Рыме жыла ў Camping Village Roma, у намёце на 3-х чалавек. Быў там і варыянт з бунгала.

Тут ёсць басейн, раніцай можна пазагараць.

 

Знаходзіцца кэмп у межах Рыму, але ад цэнтра неабходна ехаць на 2-х відах транспарту (метро-аўтобус альбо 2 аўтобусы).

Умовы сярэднія, але калі збіраецеся шмат хадзіць па горадзе-тое, што неабходна.

 

Яшчэ тут шмат цінэйджэраў і пар з дзецьмі, але пасля 23-х гадзін звычайна цішыня. А, вось яшчэ, мой тэнт стаяў непадалёк ад дарогі, хм, усё чутна!

 

Барселона-Мадрыд-Рым


Барселона суперскі горад, вельмі дынамічны, там шмат музеяў і гістарычных мясцін.

 

Я набывала сабе спецыяльны Artticket за 25 еўра (ён прадаецца ў інфацэнтрах, у спецнамётах), які дазваляе пайсці ў 7 галоўных музеяў Барселоны і дзейнічае паўгады (MNAC, MCCA, музей Пікассо, фонд Міро і інш. ).

 

Яшчэ ў Барселоне ёсць мора!!!!!!!

Лепей адыходзіць трошкі далей ад турыстычных мясцін, бо там даволі забруджана. Раю накіравацца ў Барселанэту (назва больш чыстай часткі пляжа).

 

Увечары ўсе сядзяць у кавярнях, альбо на вуліцах.

Раю таксама наведаць знакаміты парк з фантанамі Манжуік! Увечары, гадзіны з 9-ай фантаны пачынаюць “спяваць танчыць”! Гэта вельмі эфектна!

 

Месца лепей займаць заранёў (лепшае, на мой погляд, на мастах (левым альбо правым) праз дарогу, бо з іх бачна ўся панарама!!!!)

 

Шмат Гаўдзі, ён паўсюль! Абавязкова схадзіце ў паркі (Гуэль і інш).

Асцярожна з мотабайкамі – іх вельмі вельмі шмат, а кіроўцы даволі агрэсіўныя. Усе пераходзяць на які заўгодна колер (і чырвоны і зялёны), за гэта не штрафуюць.

 

У Барселоне шмат паркаў, таксама раю схадзіць у порт.

Праезд на гарадскім транспарце каштуе 1 еўра, але лепш набываць квіток на 10 паездак за 8,25 еўра.

 

Вельмі зручна карыстацца менавіта такім квітком, бо метро там вялікае, вядзе ў розныя бакі горада.

Жыла я на станцыі Fontana, гэта цэнтр.

У Мадрыдзе жыць танней, але ён не настолькі цікавы, хоць тут таксама можна пахадзіць па музеях.

Варта наведаць Campo del Moro, паглядзець на палац Parque del Buen Retiro.

 

Перасоўвацца па горадзе можна таксама на метро. Квток на яго іншы транспарт таксама каштуе 1 еўра! Але тут я шмат хадзіла пешшу.

 

Яшчэ ў Мадрыдзе добры шопінг!

 

І яшчэ ў дні, калі я знаходзілася ў сталіцы Іспаніі, там узнялася хваля дэманстрацый.

 

 

 

 

Рым. Тут мне спадабалася больш за ўсё!!!!!!!!!!

 

Шмат гістарычных мясцін, музеяў, кошты ад 12 еўра ў Калізей і Пантэон, да 8,5 еўра ў Castelo s. Angelo – да яго вядзе вельмі знакаміты мост са статуямі Берніні.

У музей Ватыкана можна трапіць бясплатна кожную нядзелю, але лепей выходзіць раніцай, бо пасля давядзецца стаяць у чэргах.

Шмат у якія мясціны можна трапіць бясплатна. Абавязкова зазірніце ў апельсінавы сад! Рым вельмі прыгожы ноччу! Турыстаў тут шмат, асабліва рускіх, яны паўсюль! Трэцяя “шопінг” сталіца РФ:).

 

Тут шмат- шмат усяго цікавага: фантан di Trevi (кінуць манеткі і загадаць жаданне:), шмат пляцаў (pl.SPAGNA, NAVONA, VENEZZIA ), варта заехаць у раён Trastavere, на выспу Isola Tiberina.

 

Мая любімая царква S.Giovanni in Laterano!!!!!!!!!!

 

Набывайце мапу і ідзіце ва ўсе пазначаныя мясціны, пад час руху знойдзеце яшчэ 10 іншых прыгожых пляцаў й кляштараў.

 

Калі лянуецеся хадзць пешшу – квіток на 75 хв. на транспарт абыйдзецца вам у той жа 1 еўра.

 

Надвор’е:

Барселона: тэмпература ўлетку ад 28 С раніцай да 43 С у абед, але яна не адчуваецца, бо мора дапамагае з тэрмарэгуляцыяй!

 

Мадрыд: даволі спякотна, пад час сіесты спала ў парках на траве, супер!!!!!!!!!!

 

Рым: клімат прыемны, нават ноччу тут цёпла (толькі з 3-й да 5-й гадзін раніцы тэмпература рэзка зніжаецца).

 

Харчаванне:

 

Барселона: мясцовыя жыхары на вуліцах робяць выгляд, што не ведаюць ангельскай мовы, але ў крамах і кавярнях разумеюць.

 

Набывала ежу ў маленькіх прыватных крамках (у асноўным іх гаспадары-кітайцы і арабы).

Вельмі танныя фрукты! (1 кг. персікаў, абрыкосаў… ад 0.99 еўра.)

Смачнае піва, цікавыя нацыянальныя стравы (але іх я брала яе толькі 1 раз).

 

Мадрыд: паспрабуйце хамон!!!!!!!! і розныя “булкі” й круасаны, таксама віно і піва!

 

Ёсць адна «фішка»: калі набываеш ежу ў кавярні – неабходна ведаць, што ў іх існуюць тры катэгорыі коштаў (першая-самая танная, калі ты стаіш за барнай стойкай; другая- у памяшканні; трэцяя-на вуліцы), розніца паміж 1-й і 3-й амаль што 100%! Вось так.

 

Рым: піцца і цірамісу ў першы і апошні дні!

 

Паспрабуйце марозіва ў латках (ад 2-х да 3.5 еўра), вельмі смачнае. А так ежу я набывала тут у супермаркеце, садавіна за 1 еўра/кг. І віно можна піць таннае, усё роўна смачнае!

 

Ва ўсіх гарадах трэба пільняваць свае рэчы – на вуліцах шмат рабаўнікоў!!!

 

Зычу прыемнага падарожжа!

 

Фота аўтара

 

Падарожнічайце разам з намі з дапамогай мапы падарожжаў у “Тваім стылі”!


Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” у большым памеры