![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000016782.jpg)
Продаж валюты па пашпартах пачнецца з 8 лістапада
Для набыцця валюты з 8 лістапада неабходна будзе прад’явіць касіру беларускі альбо замежны пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь альбо пасведчанне бежанца.
Гэтая мера павінна дапамагчы Нацбанку выйсці на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля.
Пашпартныя дадзеныя пакупнікоў наяўнай і безнаяўнай валюты будуць уносіцца ў адзіную базу звестак.
Продаж валюты па пашпарце прэзідэнт Лукашэнка запатрабаваў увесці яшчэ з 1 кастрычніка.
Аднак напярэдадні гэтай даты стала вядома, што банкі не паспелі ўвесці электронную сістэму ўліку, таму новаўвядзенне адклалася на месяц.
Адпаведны ўказ падпісаны 6 кастрычніка, 8 кастрычніка ён быў апублікаваны ў газеце “Советская Белоруссия”.