На помнік Міндоўгу ў Наваградку за 2 гады сабралі толькі 12 мільёнаў рублёў

|

Бюст Высоцкага ў цэнтры горада прапанаваў устанавіць за свой кошт чалавек, які 13 гадоў таму атрымаў яго ў падарунак на дзень нараджэння.

Бюст знакамітаму барду і актору ўстановяць на ўспамін яго прысутнасці тут у 1969-ым годзе, на здымках фільма Віктара Турава “Сыновья уходят в бой”, для якога Высоцкі напісаў песні.

 

Затое з’яўленне помніка заснавальніку ВКЛ князю Міндоўгу, анансаванае яшчэ ў 2009 годзе, цяпер пад вялікім пытаннем.

Тады Наваградак, колішняя сталіца Вялікага княства, адзначаў сваё 965-годдзе, спаўнялася 480 гадоў Статуту ВКЛ і 1000 гадоў першых узгдак пра летапiсную Лiтву, і адкрыцця помніка Міндоўгу чакалі ўжо ўвосень.

 

Грошы на помнік збіралі ўсім мірам, адкрылі спецыяльны рахунак, аднак сабралі ўсяго 12 мільёнаў.

Людзі ахвяруюць у асноўным па 5-10 тысяч, а за апошнія 2 месяцы ахвяраванняў не было ўвогуле.

Таму помнік каралю Літвы, які ўпэўнена глядзіць наперад, седзячы на баявым кані, застаецца толькі ў эскізным варыянце.

Ягоны аўтар скульптар Генадзь Буралкін

Два гады таму на ўсталяванне помнік каштаваў 400-450 мільёнаў, цяпер – у разы больш.

 

Збор сродкаў працягваецца:

р/с 3642521000622

ЦБУ 416 філіял 413 АСБ Беларусбанк Ліда, код банка 696 УНП 500031377