Першы джып-трыял адбыўся ў Гродне (дададзена відэа)

|

Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. Першы – гэта класічны трыял, калі машынам трэба было праехаць па агароджанай тэрыторыі праз 6-8 брамаў. Любы дотык брамы машынай караецца штрафнымі баламі. Хто праедзе максімальную колькасць брамаў, зрабіўшы мінімум памылак, той і пераможца.

 

alt=”Image 17191″ >

 

 

Другі этап джып-трыялу складаецца з гэтак званых карусельных гонак. На гэтым этапе трыялу найважнейшым момантам з’яўляецца хуткасць. Аднак у гэты дзень аўтааматары працягвалі змагацца ў трыяльных секцыях, бо ў хуткасныя гонкі іх не пусцілі: аўтамабілі не былі абсталяваныя каркасамі бяспекі.

 

 

На першыя такога кшталту спаборніцтвы ў Гродне прыехалі экіпажы з розных гарадоў Беларусі – Гомеля, Барысава, Брэста, Мінска, Лагойска і інш, а таксама спартоўцы з Расіі.

 

 

Падчас спаборніцтваў паломкі ў машынах былі звычайнай справай. Аўтамабілі глохлі, пераварочваліся. Быў выпадак, калі экіпаж на аўтамабілі JEEP CHIROKEE, пераадольваючы адну з перашкод, страціў адно кола. Праўда, экіпажу гэта не перашкодзіла і джып скончыў гонку на трох колах.

 

Па словах аднаго з арганізатараў спабрніцтваў у Гродне Данілы Далматава, джып-трыял гэта даволі дарагі від спорту:

 

Машыны сустракаюцца розныя, пачынаючы ад УАЗаў, якія гоншчыкі самі дапрацоўваюць у гаражах. Гэта самы бюджэтны варыянт. З іншага боку, удзельнік з Масквы прыехаў на аўтамабілі БОЎЛЕР. Гэты аўтамабіль падрыхтаваны для ралі рэйдаў, для вялікіх марафонаў, кошт гэтага аўто складае дзясяткі тысяч еўра. Вось такая розніца ў коштах. Акрамя гэтага, экіпаж павінен на чымсьці прывезці машыну, дзесьці жыць, усе выдаткі бяруць на сябе пілот і штурман. Каму дазваляюць сродкі, тыя бяруць з сабой механікаў, якія дапамогуць у выпадку паломак.

 

 

Якія перспектывы ў беларускага джып-трыялу? Даніла кажа, што спаборніцтвы ў Беларусі праводзяцца ўжо 10 год, штогод з’яўляюцца новыя ўдзельнікі. Асаблівасцю гэтага году стала правядзенне этапа гонак у Гродне, у наступным годзе, магчыма, з’явяцца новыя гарады.

 

Гродзенскія спаборніцтвы па джып-трыяле азмрочыў непрыемны выпадак:у суботу невядомы чалавек застрэліў сабаку аднаго з удзельнікаў спаборніцтва. Гаспадары пахавалі далмацінца каля трасы.

 

 

Вынікі гродзенскага этапа кубка Беларусі па джып-трыяле можна паглядзець тут.

 

 

 

Untitled from tvojstyl on Vimeo.