Слоўнік Некрашэвіча і Байкова прэзентуюць у Гродне 28 кастрычніка

|

Доўгачаканая прэзентацыя адбудзецца 28 кастрычніка ў 19 гадзін у зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

На імпрэзе можна будзе набыць “Расійска-беларускі слоўнік”.

Можна таксама аформіць заяўку па эл.пошце.

Для гэтага паведамце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дакладны паштовы адрас з індэксам і нумар кантактнага тэлефона на эл.адрас [email protected].

 

Разам з слоўнікам 28 кастрычніка гродзенцам прэзентуюць паліталагічнае выданне “Хрышчэнне нацыі. Масавыя пратэсты 1988-2009”, прысвечанае палітычнаму жыццю Гродна, і выпуск ARCHE, прысвечаны Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.