Гродзенец будзе сведкай у судзе па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага

|

Пачатак судовага працэсу па справе лідара праваабаронцага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага прызначаны на 2 лістапада.

Віктар Сазонаў павінны з’явіцца ў суд а 10-ай гадзіне 3 лістапада.

Атрыманая ім па пошце позва падпісаная толькі імём і імём па бацьку сакратаркі суда Марыі Валянцінаўны.

Працэс пройдзе ў будынку суда Маскоўскага раёна, бо залі Першамайскага суда, які будзе весці працэс, замалыя.

 

Алесь Бяляцкі абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 243 КК РБ (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Праваабаронца арыштаваны 4 жніўня.

Падставай для яго пераследу стала перададзеная Літвой і Польшчай інфармацыя пра рахункі праваабаронцы ў замежных банках, грошы з якіх выкарыстоўваліся для дапамогі рэпрэсаваным, палітзняволеным і іх сем’ям.

 

23 жніўня гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў быў затрыманы за распаўсюд  бюлетэняў  і ўлётак пра арышт Алеся Бяляцкага, за што пазней пакараны штрафам у памеры 21 базавай велічыні.

25 жніўня ён быў дапытаны па справе Бяляцкага.