У Дзень Усіх Святых будуць працаваць дадатковыя пункты пропуску на мяжы
Пункты “Кемелішкі” ў Астравецкім раёне і “Клевіца” ў Ашмянскім будуць працаваць у гэтыя дні з 10 да 17 гадзін.
Скарыстацца імі для наведвання могілак сваякоў у суседняй краіне змогуць грамадзяне, якія стала пражываюць на памежнай тэрыторыі.
Наяўнасць візы абавязковая.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Смаргонскай пагранічнай групе па тэлефонах 8-01592-35883 (круглосутачна), 8-01592-30080 (працоўны час).
Паводле http://gpk.gov.by
Фота з сайта http://www.ctv.by