Гарадзенская “ЭкаСтудыя” запрашае
Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.
Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».
«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху.
Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.
Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.
Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 11 лістапада.
Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада. Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям.
У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе [email protected] з пазнакай «ЭкаСтудыя».