Асветніцкі курс па асновах бізнесу

|

Узяўшы ўдзел у курсе вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.

 

Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

 

Заняткі ў межах курса будуць весці  эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці.

 

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

 

Асаблівасцю праграмы курса будуць яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання. Заняткі ў межах курса бясплатныя.

 

Для таго, каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 12 лістапада. Першы трэнінг адбудзецца 19 лістапада.

 

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе [email protected] з пазнакай «Асновы прадпрымальніцтва».