БелЯма сочыць за дарогамі

|

Пра ідэю стварэння і мэты праекта “Твайму стылю” распавёў стваральнік сайта, гарадзенец Павал Баташоў:

 

– “Калі з’явіўся расійскі сайт РосЯма, сама ідэя падалася мне актуальнай, таму што я кіроўца з 10 гадовым стажам і стан дарог мяне таксама вельмі хвалюе.

 

Але РосЯма не падыходзіў для Беларусі з-за адрозненняў у заканадаўстве. Таму я вырашыў стварыць аналагічны праект для Беларусі.

 

У першую чаргу хацелася б, каб гэтая старонка была разлічана на сацыяльна актыўных людзей, кіроўцаў, якім не абыякава небяспека на дарозе.

 

Калі мы кажам пра супрацу з дарожнымі службамі, то, трэба заўважыць, што на прэс-канферэнцыі Белаўтадора, што адбылася 27-га кастрычніка, чыноўнікі вельмі прыязна распавядалі пра праект, аднак прадстаўнікі афіцыйнай ўлады пакуль са мной не кантактавалі. Аднак час усё вызначыць – я хачу супрацоўнічаць.”

>

 

Павал спадзяецца таксама на супрацоўніцтва з усімі неабыякавымі да гэтай сітуацыі на беларускіх дарогах людзьмі.

 

Апроч Расіі і Беларусі аналагічныя праекты існуюць таксама ў Украіне і Казахстане.