Гурт Насты Шпакоўскай выступіць у Гродне

|

З Настай зайграюць музыкі з яе ж гурта, прагучаць вядомыя і новыя песні калектыва, але па пэўных аб’ектыўных прычынах назва Naka апошнім часам не можа з’яўляцца на афішах. Замест гэтага ў анонсах пішуць проста: Анастасія Шпакоўская.

 

Варта адзначыць, што ў гурце Naka ўжо амаль паўгода грае вядомы гродзенскі гітарыст Павел Трыпуць, удзельнік джазавага калектыва Stop Time.

 

Час і месца канцэрта:

25 лістапада (пятніца), 19.00

Ліцэй №1, вул. БЛК 21

 

Кошт квітка: 20.000 (папярэдні продаж), 30.000 (у дзень канцэрта)

Папярэдні продаж квіткоў у касе Абласной Філармоніі. Таксама замовіць квіткі можна тэлефануючы на нумары: +375 (29) 625-88-61, +375 (29) 268-07-56