“Тры Шрубы” для аматараў “металічнай” музыкі

|

Распавядае Сяргей Фінскі (“Фінік”)  – сталы арганізатар мерапрыемства:

 

Першая частка рок-фэсту адбылася ў кастрычніку.

Другая частка будзе, можна сказаць, эксперыментальнай, для аматараў цяжкай музыкі.

Гарадзенскім слухачам добра вядомы гурт “Зніч” і гарадзенскія выканаўцы.

Аднак так званым хэдлайнерам гэтага дня будзе польскі гурт THE DISEASE, які для слухачоў з’яўляецца брэндам.

Гэты фэст мы зрабілі, каб паказаць тую разнастайнасць, якую маем.

Ёсць яшчэ праблемы: бас-гітарыст гарадзенскага гурта “Афлатус Апаратус” зламаў руку, таму выступ гурта пад пытаннем.

Выступ гурта з Масквы “Донары Мозгу” будзе адрозным ад іншых.

Ён “выпадае з абоймы”, бо грае больш лёгкую музыку, чым іншыя выканаўцы.

 

“Тры Шрубы-2” чакаюць гродзенцаў 13-га лістапада а 16-ай гадзіне.

Квіткі каштуюць ад 30 тысяч папярэдне і 45 тысяч – у дзень канцэрта.