Беларускамоўная моладзь Гродна збіраецца ў “Салодкім пачастунку”
Саму ідэю гродзенскія студэнты перанялі ў мінчукоў, якія зладзілі ўжо паўсотні падобных сустрэч.
Сяргей, адзін з гродзенскіх аматараў беларускай мовы:
– Мы падумалі, чаму б нам не збірацца па-сяброўску ва ўтульнай кавярні, размаўляць, і не толькі цікава праводзіць час, але праз гэта адраджаць родную мову?
У бліжэйшы чацьвер збіраемся зноў, у 18 гадзін. Хочам паразмаўляць пра гісторыю Гародні, галоўная ўмова – па-беларуску. Мала хто з нас мясцовы, таму гэтая тэма актуальная.
Пакуль сустракацца атрымліваецца рэдка, але беларускамоўная моладзь Гродна спадзяецца калісьці зрабіць спатканні за кубкам гарбаты штотыднёвымі.