![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000017803.jpg)
Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?
Як паведамляе bialystok.gazeta.pl, з дня на дзень перастануць курсаваць памежныя цягнікі PKP Przewozy Regionalne.
Да 10 снежня будуць ездзіць дзве пары цягнікоў з Кузніцы Беластоцкай на Гродна і пара цягнікоў з Беластока на Гродна.
Пасля ў раскладзе яны не прадугледжаныя.
Таксама 62 цягнікі Regio (раней асабовыя) пакуль курсуюць толькі да 31 снежня, таму што перавозчык дагэтуль працягвае перамовы з маршалкоўскай адміністрацыяй на тэму дафінансавання.
У бюджэце ваяводства на 2012 год ідзе размова пра 15,5 мільёнаў злотых з уласных прыбыткаў і 5,7 мільёнаў злотых з чыгуначнага фонду.
Рэгіянальныя перавозкі хацелі б больш як мінімум на 3 мільёны злотых.