[AMATORY] зноў падарвалі Гародню

| Без катэгорыі

Канцэрт пачаўся са спазненнем, але некалькі сотняў аматараў цяжкай музыкі гэты факт не напужаў і яны дружна спявалі песні любімага гурта ўжо на ўваходзе рэстарана “Гродна” (“Парламент”). У гэты раз заля змясціла усіх жадаючых паслухаць піцерскіх музыкаў – у мінулы прыезд [AMATORY] не ўсе патрапілі на канцэрт.

 

На разагрэве публікі працавалі мясцовыя зоркі з Main-de-Gloire, якія граюць сумесь металу і электронікі.У хлопцаў гэта атрымліваецца вельмі добра і яны ўжо з першых акордаў завялі ўвесь зал.

 

 

Пасля гродзенцы саступілі месца піцерскім юбілярам, якія прысвяцілі беларускі тур дзесяцігоддзю творчай дзейнасці. Зала гучна скандавала назоў групы і [AMATORY] не прымусілі сябе доўга чакаць абліўшы гітарным ровам ўсіх хто быў у дасяжнасці.

 

Выступ [AMATORY] складваўся з трох блокаў. Першы, выконваючы песні з апошняга альбому, адчыніў новы вакаліст Слава [SLAVA].

 

 

 

Музыканты ні на хвіліну не давалі расслабіцца публіцы, таму ніхто не заўважыў як праляцеў час і Славу [SLAVA] змяніў Ігар [IGOR], былы вакаліст, які быў заяўлены як спецыяльны госць. Фанаты толькі і чакалі гэтага моманту і зала падарвалася апладысментамі.

Асаблівай часткай праграмы было драмсола барабаншчыка гурта Данііла [STEWART]’а.

 

 

Трэці блок выступу быў насычаны хітамі мінулых гадоў і “свежымі” баявікамі, якія ў дзве глыткі пракрычалі абодва вакаліста.

 

Пасля канцэрту Слава [SLAVA] раздаваў усім жадаючым аўтографы і фатаграфаваўся на памяць. Канцэртам, здаецца, засталіся задаволеныя ўсе.

 

 

Ды і самі музыканты на сваёй афіцыйнай старонцы ў Інтэрнэце падкрэсліваюць што ім спадабалася канцэртаваць у Беларусі.

 

Фота і відэа аўтара.