“Гавары Праўду” супраць непразрыстай прыватызацыі
“Першы крок – кажа прадстаўнік “Гавары праўду” па Гродне Зміцер Бандарчук (на фота) – інфармаванне насельніцтва пра тое, што адбываецца ў краіне.
Мы працягваем інфармацыйныя акцыі.
Па Гродне – гэта акцыянаванне гарадзенскага “Азота”.
Мы за празрыстую прыватызацыю, каб было відаць куды і каму ідуць грошы, каб былі паказаныя падаткі за прадпрыемствы, а не за такую залогавую прыватызацыю, якая зараз пачалася з “Азотам” і “Хімвалакно”.
Спярша ўлады хацелі прадаць гарадзенскі “Азот” разам са стратным прадпрыемствам “Хімвалакно”, якія дзеля гэтага некалькі месяцаў таму аб’ядналі ў адно прадпрыемства.
Аднак пакупнік не захацеў набываць гэтыя прадпрыемствы разам.
Там склалася такая сітуацыя, што нават тых асобаў, якія з’яўляюцца акцыянерамі прадпрыемстваў, не інфармуюць пра тое, што будзе адбывацца.
А незалежныя прафсаюзы, якія ёсць на гэтых прадпрыемствах, нічога не могуць зрабіць”.
На “Хімвалакно” за апошні тыдзень у вымушаныя адпачынкі адправілі больш за 300 чалавек.
На прадпрыемстве сітуацыю каментаваць адмаўляюцца.