ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ

Як патлумачыла лекар-эпідэміёлаг ГАСЭС Святлана Уладзіміраўна Кісель, сярэднія школы № 18, 22, 28, 32, 5, 13 і гімназія № 2 зачыненыя на тыдзень. Гэта робіцца для таго, каб вучні, якія захварэлі, не працягвалі распаўсюджваць грып. А здаровыя дзеці тым часам могуць паберагчыся, седзячы дома. На жаль, некаторыя ўспрымаюць гэты тыдзень як дадатковыя канікулы.

Школу, дзіцячы садок або іншую навучальную ўстанову зачыняюць толькі тады, калі захворванне перавышае 30% неведвальнікаў. Для таго, каб спыніць распаўсюджванне грыпу, дактары пастаянна звяртаюцца да насельніцтва праз газеты, часопісы, телебачанне; папярэджваюць як абароніцца ад захворвання.

– А як жа вакцынацыя?– Пытаюся ў лекаркі.

– Вакцынацыя праводзілася ў снежні – за месяц да чаканай эпідэміі. А зараз яна некарысная. Вакцынацыя пачынае дзейнічаць праз тыдзень, ці два. Зараз застаецца адно – берагчыся і выкарыстоўваць агульныя сродкі прафілактыкі: абмежаванасць у кантактах, спажыванне часныку, цыбулі, багатых вітамінамі адвараў…

Святаслаў ЛЯЎЧУК