У Гродне пройдзе Інвест Уікенд

|

У праграме:

-Конкурс бізнес-ідэй і праектаў, узнагародай у якім стануць фінансавыя інвестыцыі ў праект пераможцаў, нефінансавая падтрымка, прызы.

-Нэтворкінг – знаёмства, наладжванне сувязей і кантактаў

-Майстар-класы прадпрымальнікаў, інвестараў, экспертаў.

 

Мэта праекта – садзейнічаць стварэнню ў Беларусі высокатэхналагічных бізнесаў сусветнага ўзроўню.

Арганізатары спадзяюцца дапамагчы прадпрымальнікам знайсці інвестыцыі, а інвестарам – перспектыўныя праекты.

 

Удзельнічаць у Invest Weekend могуць усе ахвотныя: аўтары бізнес-праектаў, эксперты, інвестары і тыя, хто толькі плануе заняцца бізнесам.

Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя

 

Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць у Магілёве (17-18 снежня) і Віцебску (дата пакуль не вызначаная).

 

Паводле http://investweekend.by

Фота з сайта http://www.uoipd.org