За дзень у Гродзенскай вобласці загінулі два раварысты

|

Каля 18.20 паблізу ад вёскі Каробчыцы наезд на раварыста здзейсніў жыхар Гродна, які кіраваў “Нісанам”.

Пенсіянер на ровары нечакана выехаў на праезджую частку.

Флікераў на вопратцы мужчыны не было.

Ён загінуў на месцы здарэння.

 

У 19.30 у Воранаўскім раёне каля вёскі Палашкі адбылося яшчэ адно ДТЗ з смяротным зыходам.

23-гадовы кіроўца “Фальксвагена Гольф” наехаў на пенсіянерку з роварам.

Жанчына пераходзіла дарогу з роварам у руках.

Ад траўмаў жанчына памерла.

 

Паводле http://gaigrodno.by