Гродзенская бібліятэка выдала краязнаўчы каляндар

Распавядае загадчыца аддзела краязнаўства  Любоў Турмасава (на здымку):

 

alt=”Image 18093″ >

 

– Мы выдаем падобны краязнаўчы каляндар з 1996 году.

Спраўляемся ўласнымі сіламі, карыстаючыся картатэкай і энцыклапедычнымі даведнікамі.


У кніжцы пазначаны даты,  звязаныя з імёнамі славутых землякоў, даты стварэння гарадзенскіх прадпрыемстваў – больш за 240 розных юбілеяў.

 

Мы вельмі ганарымся, што ў наступным годзе будзем адзначаць юбілей нашага славутага земляка Віктара Губіча, – кажа Любоў Турмасава.


Гэтага чалавека, на маю думку, павінны ўшанаваць усе ўстановы культуры на Гарадзеншчыне.


Спадарыня Турмасава падзялілася планамі ўшаноўваць даты і падзеі, узгаданыя ў календары:

Першым будзе адзначацца 150-годдзе Мужыцкай Праўды.


Да 620 годдзю надання Гродна статуса другой сталіцы ВКЛ, у бібліятэцы пройдуць Гарадзенскія чытанні.


Каляндар выйшаў накладам усяго 50 асобнікаў, каштуе ён каля 6 тысяч беларускіх рублёў.

Выданне будзе распаўсюджвацца па бібліятэках і прадавацца прыватным асобам.

 

Здымкі аўтара