“Максімава зорка” ў сценах бібліятэкі

На выставе прадстаўлены найбольш поўны збор творчай спадчыны Максіма Багдановіча, – кажа Любоў Турмасава, адна з укладальніц  міні-выставы.

 

Постаць Максіма звязана з нашым горадам.

У маленстве ён правёў тут чатыры гады.

Калі казаць пра прадстаўленыя творы, да прыкладу адзінае прыжыццёвае выданне “Вянок” прадстаўлена на  выставе ажно трыма перавыданнямі.

Наш святы абавязак ушанаваць яго памяць самымі рознымі сродкамі.

У нашым аддзеле арганізаваны адкрыты прагляд дакументаў, выданняў пра знакамітага паэта, які лічыцца гонарам нацыянальнай паэзіі.

 

Апроч вышэй пералічанага любы наведвальнік аддзела краязнаўства можа праглядзець энцыклапедычныя выданні, архіўныя матэрыялы, манаграфіі, зборнікі матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый пра Максіма Багдановіча.