![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000018184.jpg)
Гарадзенец – пачэсны філатэліст
Пасведчанне ад Беларускага саюза філатэлістаў ён атрымаў на мінулым тыдні.
Фрыдэрык Гушча кажа пра ўнагароду:
-Гэта пасведчанне я атрымаў дзякуючы нашаму абласному таварыству.
Выказваю падзяку усім нашым гарадзенскім калекцыянерам, бо 95 % – гэта іх заслуга, і толькі 5 % – мая.
Узнагарода уручаецца Беларускім звязам філатэлістаў раз на 3 гады.
Упершыню ў гісторыі існавання Беларускага саюза філатэлістаў пасведчанне “Пачэсны філатэліст” было ўручана не мінчуку, а жыхару Гродна.