Мясніковіч прапануе браць мыты за імпарт ноўтбукаў і планшэтаў
Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БелТА, Беларусь ініцыюе увядзенне ахоўнай стаўкі імпартнага тарыфу на ўвоз у Мытны саюз планшэтаў і ноўтбукаў.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на семінары па пытаннях імпартазамяшчэння.
– Мы выйдзем у расійскую камісію з такой прапановай ужо ў бліжэйшы час, — расказаў прэм’ер-міністр.
Штодня толькі праз мытню на гарадзенскім чыгуначным вакзале ў Беларусь уводзіцца некалькі дзесяткаў адзінак такой тэхнікі. Расцэнкі на перавозку ноўтбука на замову вагаюцца ў Гродне ад 20 да 25 даляраў.