Віктар Саяпін прэзентуе гродзенцам новыя кнігі

|

Прэзентацыя кніг адбудзецца ў зале паседжанняў гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага.

Віктар Саяпін:
–       Гэтыя кнігі – працяг серыі ХронаГродна.

Прэзентацыя адной кнігі з гэтай серыі ўжо адбылася. Зараз публіцы будзе прэзентавана яшчэ тры.
У кожнай кнізе шмат фота, якія адлюстроўваюць горад ў 50-60 гады.

Для многіх, асабліва для моладзі, гэта будзе адкрыццём, бо такую Гародню мала хто памятае.
Фота, якія апублікаваны
я ў кнізе “Пра парк Жылібера і заапарк Каханоўскага”, сабраныя з прыватных калекцыі. Публіцы яны будуць прадстаўлены ўпершыню.


Кніга “Пешшу па Ажэшка і Савецкай” – гэта віртуальная прагулка па вуліцам 50-60 гадоў, дзе апісваюцца тагачасныя будынкі, крамы, і г.д., якія таксама можна паглядзець на фота.

Але на гэтых кнігах праект ХронаГродна не скончыцца, плануецца выдаць яшчэ некалькі кніг.

Прэзентацыя наступных дзвюх запланавана ў сакавіку.
Адна з іх (пятая ў серыі) – кніга пра грамадскі транспарт Гродна, пачынаючы ад конных экіпажаў. Гэта гісторыя з’яўлення першых таксі, аўтобусаў, тралейбусаў, воднага транспарту, а таксама гісторыя гродзенскага аэрапорта.

Другая ( шостая ў серыі) – гісторыя страчаных помнікаў архітэктуры (Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, царква А. Неўскага).
Цікавая кніга пра няздейсненыя праэкты архітэктараў запланавана сёмай у серыі.

У ёй Віктар Саяпін распавядзе пра зусім іншую Гародню, у якой мы маглі б жыць, калі б гэтыя праекты ажыццявіліся.

На прэзентацыі 22 снежня будзе паказаны фільм “Фара Вітаўта” – адзін з цыклу фільмаў пра вядомыя помнікі архітэктуры.

Віктар Саяпін выступае ў ім у ролі аўтара, рэжысёра, сцэнарыста і вядучага.

 

На здымку: Віктар Саяпін прэзентуе кнігу “Гісторыя гарадзенскіх плошчаў”

Здымак Андрэя Мялешкі