Адкуль пайшлі шары на елцы?

Супрацоўнікі музея сабралі каля ста экспанатаў, якія паказваюць традыцыю святкавання Божага Нараджэння ў Беларусі. Выстава распавядае пра святога Мікалая, пра традыцыйную беларускую батлейку, пра абрад калядавання ў Беларусі і іншыя абавязковыя элементы свята.

 

Сярод калядных экспанатаў на выставе змясцілі елку, упрыгожаную згодна з традыцыяй:

 

Гэтая елка ў нас убраная так, як гэта павінна быць, – распавяла старэйшая навуковая супрацоўніца музея Галіна Хамко. – На самым версе елкі можа знаходзіцца або зорка Віфліемская, або анёл. Чаму? Бо, напрыклад, свяціцель Іаан Златавуст лічыў, што зорка Віфліемская была нічым іншым, як анёлам, такім чынам ён рэалізаваўся. Таксама на елцы павінны быць званочкі. Яны былі на ягнятах, што пасвілі пастушкі, якія першымі пачулі вестку пра Божае Нараджэнне. Елку таксама ўрыгожвалі сапраўднымі яблычкамі. Але, як кажа легенда, у адзін год здарыўся неўраджай яблыкаў. Таму елку пачалі ўпрыгожваць шарамі – то бок наш сучасны шар мае сваю старую сімволіку. Яшчэ вельмі старажытная традыцыя ўпрыгожваць елку вафлямі, спачатку ўпрыгожвалі аплаткамі, а потым аплаткі замянілі вафлямі, а сёння ўжо цукеркамі. Але самае галоўнае на елцы – гэта розныя анёлы.

 

На выставе змешчаныя Евангеллі, якія разгорнуты на старонках з выявамі евангелістаў – Мацвея і Лукі, якія распавялі пра нараджэнне Хрыста. Ёсць таксама і абразы з выявай Божага Нараджэння – як па ўсходніх, так і па заходніх канонах.

 

alt=”Image 18345″ sub=”Евангелле, Масква, 1841 г., папера, друк” >

 

 

 

Убачыць калядную выставу ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі можна да 6 лютага.

 

Здымкі Наталлі Клімовіч