У навагоднюю ноч у Гродне падмарозіць

|

Днём 31 снежня часам чакаецца мокры снег, тэмпература паветра -2+3 градусы, месцамі галаледзіца.

У навагоднюю ноч падмарозіць, тэмпература панізіцца да 2 -7 градусаў мароза, месцамі да -9.

Пераважна без ападкаў.

1 студзеня крыху пацяплее, тэмпература паветра ад 0 да -5  градусаў, на дарогах галаледзіца.

 

У пачатку наступнага тыдня зноў пацяплее. Чакаюцца мокры снег і дождж.

 

Сёлетнія лістапад і снежань  былі анамальна цёплымі.

27  снежня ў Гродне было зафіксавана 9,5 градусаў цяпла.

Гэта на 1,5 градуса вышэй за рэкорд максімальнай тэмпературы для 27 снежня, зафіксаваны 37 гадоў таму.