Цішэй едзеш – далей будзеш

|

Лабавое сутыкненне здарылася ў Мастоўскім раёне напярэдадні свята а трэцяй гадзіне дня. 28-гадовы кіроўца атрымаўшы правы за месяц да аварыі, няправільна выбраў хуткасць. Блізка райцэнтра “Опель” з летнімі шынамі сутыкнуўся з грузавіком “ГАЗ”, у выніку чаго апошні апракінуўся на правы бок. Кіроўца “Опеля” і 26-гадовая пасажырка памерлі на месцы здарэння. Яго жонку з паўгадавалым сынам і шваграм адвезлі ў шпіталь, дзе апошні сканаў ноччу.

 

 

Яшчэ адно сутыкненнне са смяротным зыходам адбылося недалёка Карэліч . 22-гадовы кіроўца трапіўшы ў замець выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з “Фордам”, у выніку чаго і загінуў.

 

Аварыі ў Лідскім і Смаргонскім раёнах скончыліся траўмамі для пасажыраў. У раёне вёскі Агароднікі няправільна выбраўшы хуткасць 22-гадовы кіроўца сутыкнуўся з сустрэчным “Аўдзі”. Пасажырку, якая не скарысталася пасам бяспекі адвезлі ў шпіталь. Праз паўгадзіны пазней у вёсцы Асінаўка “Фальксваген” наехаў на раварыста, які выехаў на яго паласу руху.

 

Паводле gaigrodno.by