7 год турмы за карупцыю

|

Справа была распачатая пасля звароту мінскага прадпрымальніка, які хацеў арэндаваць 2000 квадратных метраў камунікацый гродзенскай вайковай часткі.

Камандзір палка акрамя арэнднай платы ў памеры 2000 еўра запатрабаваў у прадпрымальніка хабар у 800 долараў штомесяц.

Афіцэр быў затрыманы падчас атрымання хабару. Следчыя высветлілі, што за грашовую ўзнагароду камандзір часткі здаваў у арэнду не толькі памяшканні, але і вайсковую тэхніку, і салдат для пагрузкі. Палкоўнік з пакараннем нязгодны, таму падаў касацыйную скаргу.

Паводле http://charter97.org