Генштаб Расіі рыхтуецца абараняць Беларусь ад палякаў

|

Побач з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі, якія, на меркаванне Генштаба, маюць шэраг еўрапейскіх краін да Расіі, пазначаныя і прэтэнзіі Польшчы на Заходнюю Беларусь.

Схема была прадстаўлена начальнікам Генштаба, першым намеснікам міністра абароны генералам арміі Мікалаем Макаравым у лістападзе і зараз даступна на сайце Грамадскай палаты РФ.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 аб жаданні некаторых польскіх палітыкаў адабраць частку Заходняй Беларусі гучалі з вуснай кіраўнікоў. На гэта Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла, што такія выказванні “не маюць ніякіх абгрунтаванняў” і што Варшава “ніколі не ставіла пад сумнеў непарушнасць польска-беларускай мяжы”.

Дарэчы, у “Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” гаворыцца: “Дзяржаўныя межы Рэспублікі Беларусь не з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльных спрэчак і прэтэнзій”. Гэта паўтарае і беларуская Ваенная дактрына: “Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў у цяперашні час не з’яўляецца для яе патэнцыйным праціўнікам”. Абодва дакументы маюцца на сайце беларускага Міністэрства абароны. Аднак, расейскія калегі ўжо рыхтуюцца абараняць Беларусь ад Польшчы…