![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000018526.jpg)
Архіепіскап Наваградскі і Лідскі Гурый атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне”
Адпаведны ўказ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 5 студзеня.
Акрамя Уладыкі Гурыя прэміі атрымалі яшчэ некалькі чалавек.
Сярод іх бацькі-выхавацелі Нясвіжскага дзіцячага дома сямейнага тыпу, калектыў аддзялення ранняга ўмяшальніцтва Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі, творцы ўнікальнай мазаікі часоўні ў гонар іконы “Знаменне Найсвяцейшай Багародзіцы”, супрацоўнікі Другога нацыянальнага тэлеканала за здымкі тэлефільма “Гарады-героі”.
Архіепіскап Гурый нарадзіўся ў Полацкім раёне. Скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю і Акадэмію. З 1990 года быў Намеснікам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 17 ліпеня 1996 года – епіскап Наваградскі і Лідскі, у 2007 годзе ўзведзены ў сан Архімандрыта.
Здымак з сайта http://www.ej.by