Пасвяткаваў на волі

|

Як паведамляе БелТА, самавольна пакінуўшы выпраўленчую ўстанову ў снежні, за перыяд знаходжання на волі, злачынца здзейсніў тры крадзяжы.  У навагоднюю ноч  з доміка садовага таварыства ён выкраў слоік агуркоў,  а ўжо праз тры дні вярнуўся за будаўнічым матэрыялам.

 

Ахвярай злодзея на гродзенскім вакзале  стала грамадзянінка Украіны 1954 г. н., інвалід 1-й групы. Злачынца пазбавіў жанчыну пакета з асабістымі дакументамі, медыкаментаў і прадуктаў харчавання.

 

У дачыненні да падазраванага ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 205 УК Беларусі. Падследнаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 4 гадоў.

 

Здымак andrey-ekb2010.livejournal.com